"Паспалітае рушэнне" прызналі ў Беларусі "экстрэмісцкім фармаваннем"

"Паспалітае рушэнне" запісалі ў "экстрэмісты" / Белсат
"Паспалітае рушэнне" запісалі ў "экстрэмісты" / Белсат

Ініцыятыву "Паспалітае рушэнне" ў Беларусі абвясцілі "экстрэмісцкім фармаваннем", піша праваабарончы цэнтр "Вясна" са спасылкай на праўладныя тэлеграм-каналы. У афіцыйным "Пераліку арганізацый, фармаванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці" гэтай ініцыятывы пакуль няма.

Сілавікі заяўляюць, быццам ініцыятыва атрымала такі статус "за арганізацыю дзейнасці па падрыхтоўцы здзяйснення замахаў на суверэнітэт і грамадскую бяспеку Рэспублікі Беларусь".

"Паспалітае рушэнне" — спартова-адукацыйная арганізацыя, створаная для аб’яднання беларусаў вакол мэты абароны незалежнасці Беларусі. Пра яе стварэнне 30 верасня абвясціў Валерый Сахашчык — прадстаўнік па пытаннях абароны Аб'яднанага пераходнага кабінета.

У аб'яднанне ўваходяць беларусы, якія апынуліся па-за межамі радзімы. Паведамлялася, быццам у Польшчы ў харугвы ў першы ж дзень запісаліся 800 чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі