Пастаўкі малочнай прадукцыі з Беларусі ў Расію адновяцца ў чацвер

У Маскве паспяхова прайшлі беларуска-расійскія перамовы, "малочная вайна" скончаная Пастаўкі малочнай прадукцыі з Беларусі ў Расію адновяцца ўжо з раніцы 18 чэрвеня. Пра гэта паведаміў кіраўнік Расспажыўнагляду, галоўны дзяржаўны санітарны лекар Расіі Генадзь Анішчанка.

У сваю чаргу, міністр сельскай гаспадаркі Беларусі Сямён Шапіра адзначыў, што наша краіна неўзабаве пачне працу па пераафармленні дакументаў у адпаведнасці з расійскім заканадаўствам.

Як паведамляе "Інтэрфакс", у сераду ў Маскве быў падпісаны пратакол па выніках перамоваў Генадзя Анішчанкі з міністрамі сельскай гаспадаркі і аховы здароўя Беларусі.


Фота — agro.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі