Патрыярх Павел сустрэўся з кіраўніцтвам ЛДП

У сустрэчы прымалі ўдзел старшыня Ліберальна-дэмакратычнай партыі Сяргей Гайдукевіч і яго намеснік і сын Алег Гайдукевіч, а таксама сябры кіруючага складу ЛДП, інфармуе church.by.



Сяргей Гайдукевіч падзякаваў суразмоўцу за магчымасць сустрэцца, азнаёміў яго з гісторыяй і прынцыпамі ЛДП, а таксама адзначыў, што “многія сябры партыі з’яўляюцца праваслаўнымі вернікамі і з глыбокай павагай ставяцца да мітрапаліта Паўла”.



Мітрапаліт у сваю чаргу падзякаваў Сяргею Гайдукевічу і адзначыў, што праваслаўная царква не ўдзельнічае ў дзейнасці палітычных арганізацый, але заўсёды разглядае іх сябраў як сваю паству. Уладыка падкрэсліў, што адкрыты да дыялогу з усімі людзьмі, нацэленымі на стварэнне і мірнае развіццё беларускага грамадства.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі