"Патрыёт": ва Ушачах яшчэ чатыры выпадкі COVID-19

"Патрыёт": ва Ушачах яшчэ чатыры выпадкі COVID-19

Ва Ушачах у Віцебскай вобласці выяўленыя яшчэ чатыры выпадкі COVID-19. Як піша раённая газета "Патрыёт", станоўчыя вынікі тэстаў былі атрыманыя ў нядзелю. Двое чалавек раней праходзілі лячэнне ад пнеўманіі, яшчэ двое з'яўляюцца кантактнымі асобамі другога па ліку заражанага каранавірусам у гарадскім пасёлку. Усе яны знаходзяцца ў інфекцыйным аддзяленні раённай бальніцы. Стан іх ацэньваецца як стабільны, падключэнне да апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх не патрабуецца.

Кантактныя асобы гэтых пацыентаў выяўленыя і ізаляваныя. Вынікі тэстаў яшчэ не гатовыя. У любым выпадку за імі будуць назіраць на працягу двух тыдняў.

У інфекцыйным аддзяленні бальніцы ва Ушачах цяпер знаходзіцца 5 чалавек. Мясцовы жыхар, які захварэў першы, ужо прайшоў лячэнне і пасля кантрольных тэстаў быў выпісаны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі