Патупчык: Беларусь і Расія днямі могуць пачаць перамовы па нафце і газе

Патупчык: Беларусь і Расія днямі могуць пачаць перамовы па нафце і газе

Беларусь і Расія на бягучым тыдні могуць пачаць перамовы па нафце і газе. Яны мусяць узгадніць умовы іх паставак у нашу краіну. Пра гэта 30 лістапада паведаміў міністр энергетыкі нашай краіны Уладзімір Патупчык, інфармуе БЕЛТА.

Паводле слоў Патупчыка, Мінск накіраваў Маскве прапановы па аплаце паставак газу  і нафты. Міністр мяркуе, што бакі блізкія да вырашэння спрэчных пытанняў.

Напярэдадні намеснік кіраўніка Мінэнерга Расіі Кірыл Маладцоў заявіў, што Беларусь і Расія паспрабуюць дамовіцца пра пастаўкі нафты ў снежні 2016 года. Ён не агучыў планы паставак нафты ў Беларусь у першым квартале 2017-га, прапанаваў пачакаць зацверджання графіка, якое мусіць адбыцца 15 снежня.

Як вядома, з-за "газавага канфлікту" ў нашу краіну ў трэцім квартале бягучага года былі скарочаныя пастаўкі расійскай нафты (з 5,3 млн тон да 3,5 млн тон). Неаднаразова заяўлялася, што пытанне ўрэгуляванае, але пастаўкі нафты ў ранейшым аб'ёме не былі адноўленыя. У Мінску разглядаецца магчымасць павышэнне тарыфаў на транзіт нафты з Расіі праз беларускую тэрыторыю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі