Паўметра вады, падтапіла дарогі: Сож, Прыпяць і Дзвіна выйшлі з берагоў

Паводкі ў Беларусі, ілюстрацыйнае фота / Sputnik
Паводкі ў Беларусі, ілюстрацыйнае фота / Sputnik

Сож, Прыпяць і Заходняя Дзвіна падтапілі наваколлі. Пра гэта паведамляе МНС.

З-за ўздыму ўзроўню вады ў рацэ Сож у Гомелі падтоплены 24 прыватныя падворкі, 3 гаспадарчыя пабудовы і 6 метраў дарогі. Максімальны ўзровень вады — 20 см. У Чачэрску ад паводак пацярпелі 6 прыватных падворкаў і 4 гаспадарчыя пабудовы.

У Мазырскім раёне Прыпяць падтапіла 4 дачныя дамы, 13 прыватных падворкаў, 9 гаспадарчых пабудоў. Заліты апынуліся 2 участкі аўтамабільных дарог — па 40 і 50 метраў. Максімальны ўзровень вады — 50 см.

У Верхнядзвінску з-за ўздыму вады ў Заходняй Дзвіне падтоплены 1 прыватны падворак і 2 гаспадарчыя пабудовы.

Жыццезабеспячэнне насельніцтва не парушана. Вядзецца маніторынг гідралагічнага становішча, — піша прэс-служба МНС.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі