Паўночная Карэя ўпершыню паказала завод па ўзбагачэнні ўрану

Кім Чэн Ын на прадпрыемстве па ўзбагачэнні ўрану

Кім Чэн Ын на прадпрыемстве па ўзбагачэнні ўрану / KCNA via REUTERS

Дзяржаўная прэса Паўночнай Карэі ўпершыню апублікавала фота з завода, дзе вырабляюць паліва для ядзерных бомбаў. Прадпрыемства наведаў лідар КНДР Кім Чэн Ын. На фота бачныя цэнтрыфугі — машыны, якія ўзбагачаюць уран. І гэта дае "рэдкую магчымасць зазірнуць унутр ядзернай праграмы Паўночнай Карэі, якая забароненая шматлікімі рэзалюцыямі Рады бяспекі ААН", адзначае агенцтва Reuters.  У паведамленні СМІ КНДР не ўдакладняецца, калі адбыўся візіт Кім Чэн Ына на прадпрыемства і дзе знаходзіцца гэты завод.

Вядома, што лідар КНДР заклікаў рабочых вырабляць больш матэрыялаў для тактычнай ядзернай зброі. Ён заявіў, што ядзерны арсенал краіны мае жыццёва важнае значэнне для супрацьстаяння пагрозам з боку Злучаных Штатаў і іх саюзнікаў. З ягоных слоў, гэтая зброя неабходная для "самаабароны і магчымасці папераджальнага нападу". На Захадзе лічаць, што ў Паўночнай Карэі ёсць некалькі аб'ектаў для ўзбагачэння ўрану.

Северная Корея впервые показала завод по обогащению урана
На Захадзе лічаць, што гэта не адзінае такое прадпрыемства ў КНДР / KCNA via REUTERS

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі