Павел Севярынец зноў трапіў за краты, яго асудзілі на 10 сутак арышту
Сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі БХД Павел Севярынец зноў трапіў за краты, яго асудзілі на 10 сутак арышту. Пра гэта ў Facebook напісаў яго паплечнік Дзяніс Садоўскі. Як даведалася Еўрарадыё, Севярынец пакараны адміністрацыйным арыштам за ўдзел у абароне Курапатаў у лютым 2017 года.
Днямі апазіцыйны палітык выйшаў з ізалятара ў Оршы, дзе адбываў 15 сутак за ўдзел у “Маршы недармаедаў”. На волі ён прабыў толькі некалькі дзён.