Павел Усаў: “Беларусь — гэта ты, а ты — гэта Беларусь” — такой ідэяй мусім жыць
14 траўня госць Еўрарадыё — кіраўнік варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу доктар палітычных навук Павел Усаў.
Да гэтага часу нацыянальная ідэя ў Беларусі канчаткова не сфармаваная. Ідзе барацьба розных палітычных ідэйных дыскурсаў: ёсць дыскурс савецкі, які прапагандуецца ўладай, ёсць дыскурс “рускага свету”, які з’явіўся на беларускай ідэйна-палітычнай прасторы зусім нядаўна, але распаўсюджваецца вельмі агрэсіўна. І ёсць наша беларуская нацыянальная ідэя, якая развіваецца пры дапамозе дэмакратычнай нацыянальнай супольнасці.
Пра тое, як развіццё беларускай нацыянальнай ідэі звязана з палітычнымі зменамі ў краіне, з развіццём дэмакратыі ў Беларусі, мы і разважаем у чарговым выпуску "Ідэі Х" з Паўлам Усавым.
Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Кіраўнік сённяшняй незалежнай Беларусі перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.
Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?
На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х”, якую па-ранейшаму вядуць рэдактар Еўрарадыё Зміцер Лукашук і маскоўскі філосаф Максім Гаруноў.
Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.
Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00.
Партнёр праграмы — крама з нацыянальным каларытам Symbal.by і грамадская кампанія "Годна".
Папярэднія выпускі праграмы "Ідэя Х" можна глядзець тут:
Нацыянальная ідэя
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.