Пазбаўлены ліцэнзій чатыры адвакаты, якія баранілі ўдзельнікаў Плошчы

Пазбаўлены ліцэнзій адвакаты Мінскай гарадской калегіі адвакатаў Алег Агеяў, Таццяна Агеева, Уладзімір Тосцік і Тамара Гараева, якія баранілі ўдзельнікаў акцыі 19 снежня. Пра гэта паведамляецца на афіцыйным сайце Мінюста, паведамляе БелаПАН.

Рашэнне прынята паводле вынікаў праведзенай Мінюстам планавай праверкі дзейнасці адвакатаў Мінскай гарадской калегіі, падчас якой "устаноўлены грубыя і несумяшчальныя са званнем адваката парушэнні заканадаўства".

Дзеянне ліцэнзій, выдадзеных Алегу Агееву (адвакат экс-кандыдата ў прэзідэнты Аляксея Міхалевіча) і Таццяне Агеевай, спынена "за грубыя парушэнні парадку афармлення пагадненняў на аказанне юрыдычнай дапамогі, чыненне перашкод органу ліцэнзавання ў правядзенні мерапрыемстваў па кантролі за выкананнем заканадаўства, што праявілася ў падаванні непраўдзівых звестак".

Уладзімір Толсцік і Тамара Гараева пазбаўлены ліцэнзій "за грубыя парушэнні заканадаўства аб ліцэнзаванні, што праявіліся ў адмове ад аказання юрыдычнай дапамогі Ірыне Халіп".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі