Пажыць пры новай уладзе: калі магчымая змена пакаленняў ва ўладзе — эфір
Валерый Кавалеўскі
Галоўны “праваслаўны атэіст” Беларусі Лукашэнка прыехаў на каляднае богаслужэнне ў праваслаўны храм у Лагойску. І, як звычайна ў такіх выпадках, выступіў з “пропаведдзю”. Расказаў, як ён ізноў не трымаецца за ўладу, як марыць аддаць яе новаму пакаленню (новае пакаленне ў выглядзе Мікалая прыехала з ім у лагойскі храм), пастрашыў новымі цяжкасцямі і выклікамі, якія блукаюць ля мяжаў “сінявокай”, і даў жэстачайшы адказ на словы Зяленскага.
Ці існуюць перспектывы змены пакаленняў у палітыцы Беларус ў найбліжэйшы час і якія прагнозы на 2025 год у Кавалеўскага? Чаму Лукашэнка так нервова рэагуе на словы Зяленскага і чаму гэтыя словы прагучалі менавіта цяпер? Што стаіць за спробамі Маска ўмешвацца ў еўрапейскую палітыку і чаму Аліеў вырашыў пайсці на абвастрэнне адносін з Пуціным? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва, экс-дыпламатам і былым прадстаўніком па замежных справах Аб’яднанага пераходнага кабінета Валерыем Кавалеўскім. Праграма выходзіць у чацвяргі, раз на два тыдні ў 15:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.