Пазногці, чэрап і каўбой. Як зразумець дзіўныя зумерскія смайлікі

Як разумець зумераў?

Як разумець зумераў? / @rubanau_collage

Не разумееце, што за дзіўныя эмодзі дасылае вам вашае дзіця або калега-зумер? Што яшчэ за кіпцюрыкі, чарапы і пясочныя гадзіннікі? Еўрарадыё дапаможа разабрацца!

Калі вы даўно хацелі зразумець значэнне незразумелых смайлікаў (ці тых, якія выкарыстоўваюцца не па прызначэнні), то спецыяльна для вас мы падрыхтавалі невялікі і карысны гайд па зумерскіх эмодзі.


Чэрап

Ногти, череп и ковбой. Как понять странные зумерские эмодзи
Эмодзі чэрапа

Што вы адправіце чалавеку, калі вам вельмі смешна? Магчыма, гэта будзе эмодзі 😂.  Калі вы дагэтуль выкарыстоўваеце яго ў зносінах з пакаленнем Z, віншуем: вас лічаць крынжам — ну, ці проста старым.

У трэндзе цяпер адпраўляць эмодзі-чарапок 💀. Але будзьце гатовыя да таго, што вам могуць даслаць і труну. Усё гэта літаральна значыць "памёр са смеху". Геніяльна? Ці ўсё ж дзіўна?

Каўбой

Ногти, череп и ковбой. Как понять странные зумерские эмодзи
Эмодзі каўбоя

Большасць людзей, відаць, будзе выкарыстоўваць гэты смайлік, калі гаворка ў перапісцы ідзе пра каўбояў ці вестэрны. Але толькі не зумеры…

Гэтыя ставяць такі эмодзі ў значэнні "ўсмешка скрозь боль". Чаму так? Ды яны і самі не ведаюць.

Клоун

Ногти, череп и ковбой. Как понять странные зумерские эмодзи
Эмодзі клоуна

Ну, з клоунам усё, здаецца, зразумела. Яго ставяць, калі адбылося нешта вельмі дурное ці калі хтосьці сказаў нешта абсурднае. Яшчэ гэты смайлік можна выкарыстоўваць як самаіронію, зноў жа, калі аўтар зрабіў нешта дурное.

“Клас”

Ногти, череп и ковбой. Как понять странные зумерские эмодзи
Эмодзі "Клас"

Зумер даслаў вам "клас" — то-бок палец уверх? Гэта як мінімум нагода насцярожыцца. Перачытайце сваё паведамленне, раптам вы напісалі нешта дзіўнае.

Бо ў зумераў гэта не проста "клас" — гэта іранічны "клас", які можа выкарыстоўвацца і ў пасіўна-агрэсіўным значэнні: "Ну, крута! Цяпер праз цябе мне не паставілі залік👍".

Кіпцюрыкі

Ногти, череп и ковбой. Как понять странные зумерские эмодзи
Эмодзі "Кіпцюрыкі"

Та-а-ак, а гэта яшчэ што такое? Не, ніхто не збіраецца на манікюр. Зумеры выкарыстоўваюць гэты эмодзі як паказчык упэўненасці ў сваіх сілах — маўляў, трэба будзе заняцца тым, з чым я дакладна спраўлюся.

Яшчэ гэта можа азначаць дзёрзкасць, абыякавасць, раўнадушнасць ці ўраўнаважанасць.

Каменны твар

Ногти, череп и ковбой. Как понять странные зумерские эмодзи
Эмодзі "Каменны твар"

Камень з пострава Пасхі часта можна сустрэць як адну з рэакцый на пост у Тэлеграме.

Калі каротка, то гэта неразуменне, абыякавасць ці ступар. Можа быць рэакцыяй на нясмешны жарт.

Выцягнутыя рукі

Ногти, череп и ковбой. Как понять странные зумерские эмодзи
Эмодзі "Пальцы разам"
Ногти, череп и ковбой. Как понять странные зумерские эмодзи
Эмодзі "Злёгку ўсмешлівы смайлік"

Гэты мілы ўсмешлівы эмодзі ў зумераў азначае іранічную ці няёмкую ўсмешку.

Напрыклад, яго выкарыстоўваюць у няёмкіх сітуацыях, калі вы адчуваеце сябе некамфортна ці калі не ведаеце, што сказаць. Кшталту: "Мм, прыкольна".

 Вочы ўбок

Ногти, череп и ковбой. Как понять странные зумерские эмодзи
Эмодзі "Вочы ўбок"

Зноў жа, камусьці гэты эмодзі можа падацца вельмі незразумелым, але толькі не зумерам. Для іх гэты смайлік азначае вельмі моцную цікавасць або цікаўнасць. Напрыклад: "Ну што там у цябе новага?"

Сэрцайка

Ногти, череп и ковбой. Как понять странные зумерские эмодзи
Эмодзі "Сэрцайка"

Аказваецца, і з гэтым банальным эматыконам усё не так проста. Вядома, зумеры таксама выкарыстоўваюць яго як праяву любові. Але ёсць і іншае значэнне. У прыватнасці, яго можна спалучаць са словам "не", каб яно гучала не так груба: "Выбачайце, але не ♥".

Пясочны гадзіннік

Ногти, череп и ковбой. Как понять странные зумерские эмодзи
Смайлік "Пясочны гадзіннік"

Калі вам даслалі такі эмодзі — спакойна, ніякія гадзінічкі ні ў кога яшчэ не цікаюць. Можаце радавацца — вам зрабілі камплімент і пахвалілі вашу фігуру. Здзіўленыя? А вы падумайце самі: хіба ён не падобны да ідэальнай жаночай фігуры? Зумеры такія зумеры.

Дарэчы, яшчэ не варта палохацца смайліка цяжарнай дзяўчыны: такі эмодзі азначае, што вы настолькі прывабныя, што чалавек хоча ад вас дзяцей. Жартам. А можа, і не.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі