Пазьняк: У смерці Бябеніна вінаватая барацьба спецслужбаў

Сваё меркаванне наконт сітуацыі, якая склалася вакол гібелі журналіста "Хартыі'97" Алега Бябеніна, выказаў Зянон Пазьняк. Гэта адбылося ў Варшаве падчас прэзентацыі кніг палітыка. На думку Пазьняка, гэтая смерць была ненатуральнай і наўрад ці Бябенін скончыў жыццё самагубствам.

Пазьняк: "З другога боку, ён не быў ані палітычным дзеячам, ані публічным журналістам, які некага разаблачаў альбо камусьці залез у косці. І таму ўзнікае пытанне, чаму яго забілі. Ведаючы, як працуюць былыя савецкія спецслужбы, цалкам можна дапусціць, што гэтая смерць была зроблена для таго, каб абвастрыць становішча і на некага павесіць гэтую смерць. Выглядае, што хацелі павесіць на Лукашэнку, а можа, і наадварот. Таму я тут бачу подлую барацьбу спецслужбаў і з Усходу, і з Захаду”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі