Іск Беларусі з нагоды аб'ёмаў расійскай нафты ў суд ЕАЭС не паступаў

Іск Беларусі з нагоды аб'ёмаў расійскай нафты ў суд ЕАЭС не паступаў

Суд Еўразійскага эканамічнага саюза не атрымліваў іск Беларусі з нагоды таго, што Расія абмежавала пастаўкі нафты ў нашу краіну. Пра гэта паведамляе ria.ru са спасылкай на прадстаўніка сакратарыята суда.

Як вядома, Расія абяцала паставіць у першым квартале 2017 года 4,5 млн тон нафты, але потым скараціла гэты аб'ём да 4 млн тон. Гэта тлумачылася тым, што Мінск і Масква так і не вырашылі спрэчку вакол паставак газу, якая цягнецца з пачатку 2016 года. Расійскі бок настойвае на аплаце па кантрактных коштах (132 долары за 1000 кубаметраў), а беларускія ўлады аплочваюць па кошце, які лічаць справядлівым — каля 70 долараў за тысячу кубаметраў. Па падліках расіян, запазычанасць беларускага боку ўжо склала 550 млн долараў.

На прэс-канферэнцыі 3 лютага Аляксандр Лукашэнка заявіў, што беларускія ўлады звярнуліся ў суд з нагоды таго, што Расія скараціла пастаўкі нафты. Пры гэтым ён не паведаміў, у які суд звярнулася Беларусь.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі