Пецярых беларусаў эвакуявала з Лівіі Мінабароны Ўкраіны

Як паведаміла прэс-служба ўкраінскага МЗС, а 22.00 паводле кіеўскага часу, які супадае зь мінскім, самалёт Іл-76 выляцеў з Трыпалі ў Кіеў. Агулам гэтым рэйсам вывезлі 185 чалавек, у тым ліку 122 грамадзяніна Ўкраіны, а таксама 63 чалавекі з іншых краінаў, пераважна былых савецкіх рэспублік.

Паводле папярэдняй інфармацыі, на момант пачатку эскалацыі напружанасці ў Лівіі знаходзілася болей за сотню беларускіх грамадзянаў, паведамляе БелаПАН са спасылкай на беларускі МЗС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі