Перад навучальным годам у Беларусі падаражэлі пісьмовыя прылады

Інфляцыя ў Беларусі за ліпень у параўнанні з чэрвенем склала 0,2%, паведамляе Белстат. У параўнанні са снежнем 2014-га яна склала 7,5%.

У ліпені харчовыя тавары ў параўнанні з чэрвенем патаннелі на 0,1%. У тым ліку сыры сталі таннейшымі на 0,3%, яйкі — на 1,8%, садавіна — 3,2, гародніна — 16,9%.

Кошты на нехарчовыя тавары выраслі ў сярэднім на 0,4% у параўнанні з чэрвенем 2015-га. Прычым найбольш падаражэлі пісьмовыя прылады — на 3%. Варта зазначыць, што іх падаражанне адбылося напярэдадні навучальнага года.

Фота: telegraf.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі