Перад рэферэндумам дэмсілы ствараюць аператыўны штаб
Лідары дэмакратычных сілаў абвясцілі пра стварэнне аператыўнага штаба напярэдадні канстытуцыйнага рэферэндуму. Пра гэта было заяўлена на прэс-канфкрэнцыі 21 студзеня.
Па словах Святланы Ціханоўскай, гэта будзе каардынацыйны цэнтр, які аб'яднае яе Офіс, Народнае антыкрызіснае ўпраўленне, платформу "Голас", арганізацюы былых сілавікоў, ініцыятывы "Сумленныя людзі" і "Зубр".
"У аператыўным штабе ёсць палітычныя структуры і грамадзянскія ініцыятывы, і мы запрашаем усіх, хто хоча далучыцца да нашай працы", — зазначыла Ціханоўская.
Падрабязнасці стратэгіі дэмсілаў апублікаваныя на сайце xx2022.org.
Таксама на гэтай прэс-канферэнцыі прадстаўнікі дэмсілаў пацвердзілі ранейшае рашэнне — заклікаць беларусаў прыходзіць на рэферэндум і перакрэсліваць абодва варыянты адказу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.