Пераможцамі вышэйшай лігі КВЗ Эстоніі сталі беларусы

У фінале конкурсу выступілі таксама: каманда педагагічнага універсітэта з Мінска “Лепшыя сябры”, каманда Кіеўскага політэхнічнага інстытута і эстонская каманда “Суседзі”.



Не абышлося на конкурсе і без жартаў пра палітыку. Гэта спадабалася беларусам, паведамляюць мясцовыя СМІ.



“Больш за ўсё нам падабаецца тое, што ваша палітыка ўмее жартаваць з сябе. У яе ёсць пачуццё гумару. Гэта больш за ўсё спадабалася”, — падзяліліся з журналістамі ўдзельнікі каманды ”27 па Грынвічы”.



У гэтым годзе зборная БДУ дайшла да 1/8 фіналу Вышэйшай лігі КВЗ у Маскве. У Эстоніі беларусы выступаюць не ўпершыню.



Фота — ERR

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі