Застацца на парадку дня: Беларусь бярэ ўдзел у святкаванні 75-годдзя СЕ

Савет Еўропы

Савет Еўропы / Conseil de l'Europe

Беларусь удзельнічае ў мерапрыемствах, прысвечаных 75-годдзю Савета Еўропы. Нашу краіну, хоць яна ніколі і не ўваходзіла ў гэтую арганізацыю, прадстаўляе саветніца Святланы Ціханоўскай Маргарыта Ворыхава. У мінулым годзе яна была абраная з супрэзідэнткай Кансультатыўнай рады па моладзі СЕ.

"Я паразмаўляю з прадстаўнікамі МЗС розных краін пра праблемы, якія хвалююць беларускую моладзь: візы, студэнцкая мабільнасць і пра іншыя", — кажа Еўрарадыё Ворыхава.

На канферэнцыі для моладзевых актывістаў, у якой яна ўдзельнічае, пройдуць асобныя сустрэчы з кіраўнікамі МЗС і пасламі краін Савета Еўропы. Ёсць і іншыя магчымасці пагутарыць з дыпламатамі. Чаму гэта важна?

“Мы сустракаемся з прадстаўнікамі розных краін, якія ўдзельнічаюць у прыняцці рашэнняў. Чым часцей мы падымаем пытанні беларускай моладзі і Беларусі ў цэлым — тым вышэй падымаем нас на парадку дня, у спісе прыярытэтаў краін. Прымушаем іх прымаць выгадныя нам рашэнні. Напрыклад, у палітыцы адносна беларускай моладзі ў розных краінах, у прыёме беларускіх студэнтаў у розныя ўніверсітэты, удзеле ў розных мерапрыемствах", — тлумачыць Маргарыта Ворыхава.

Без міжнародных мерапрыемстваў Беларусь хутка знікне са спісу прыярытэтаў еўрапейскіх краін, дадае яна. Бо ў чыноўнікаў і дыпламатаў шмат і іншых тэм для абмеркавання: ад вайны ва Украіне да непасрэдных пагроз дэмакратыі ў сваіх краінах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі