У Кармянскім раёне школьніка судзілі ў школе
Суд у школе
У актавай зале Кароцькаўскай сярэдняй школы ў Кармянскім раёне Гомельскай вобласці прайшло выязное пасяджэнне суда. Як адзначае яго прэс-служба, "з мэтай правядзення прафілактычнай работы, папярэджання здзяйснення правапарушэнняў і злачынстваў сярод непаўналетніх". Суд разглядаў матэрыялы міліцыі аб адмене адтэрміноўкі выканання пакарання ў дачыненні да навучэнца школы. У выніку адтэрміноўку адмянілі.
Хлопца тут жа затрымалі і павезлі з аграгарадка Кароцькі для адбыцця пакарання ў папраўчую калонію агульнага рэжыму. За што ён раней быў асуджаны судом Кармянскага раёна і на які тэрмін, не ўдакладняецца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.