Перапісаная гісторыя: ядзерная зброя ў абмен на Каліноўскага — эфір
Роза Турарбекава / Еўрарадыё
Да адзінай валюты ў “саюзнай дзяржаве Беларусі і Расіі” справа пакуль не дайшла, але выглядае на тое, што ў хуткім часе для беларускай і расійскай гісторыіі будзе агульны падручнік. І якім у тым падручніку будзе месца сапраўднай гісторыі Беларусі і месца ў ёй імперскай Расіі, прадбачыць няцяжка. І спадзявацца на іншае не даводзіцца нават у выпадку гіпатэтычнай змены рэжыма ў Расіі. Дастаткова паслухаць развагі на беларускія і ўкраінскія тэмы ліберальнага імперца Надзеждзіна. На якога, тым не менш, асобныя асабліва прасунутыя нібыта прадстаўнікі беларускіх дэмсіл глядзяць не міргаючы і з захапленнем.
Чаму пуцінскі і лукашэнкаўскі рэжымы вырашылі ўзяцца за напісанне сваёй версіі гісторыі і якія пагрозы гэта нясе? Ці сапраўды выглядае на тое, што Лукашэнка рыхтуе для сябе запасны аэрадром з Усебеларускага народнага сходу? Ці варта спадзявацца, што замена Пуціна прывядзе да кардынальных зменаў у імперскіх надзеях Расіі і пры чым тут Надзеждзін? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, незалежнай эксперткай Розай Турарбекавай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.