Перасекчы польска-беларускую мяжу пешшу можна будзе ў Кузніцы і Палаўцах

Міністэрства замежных спраў і Міністэрства ўнутраных спраў Польшчы падтрымалі ініцыятыву партала Port Europa, які дамагаўся пешых пераходаў на мяжы. Пазней ініцыятыву падтрымаў Падляшскі ваявода Мацей Жыўна. На гэтыя мэты ўжо выдзеленыя сродкі — 900 тысяч злотых (каля 300 тысяч долараў).



А вось чакаць пешага пераходу на памежным пераходзе ў Баброўніках давядзецца доўга. Мост на мяжы вельмі вузкі і для такога пераходу проста няма месца. Давядзецца будаваць новы мост і перамовы пра гэта ідуць паміж Польшчай і Беларуссю, паведамляе Gazeta Wyborcza.

Фота — wyborcza.pl
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі