Першая дзясятка найгоршых пароляў 2018 года
З'явіўся спіс найгоршых пароляў у інтэрнэце ў 2018 годзе. Яго склала кампанія SplashData. Яе спецыялісты прааналізавалі каля 5 млн пароляў, якія апынуліся ў свабодным доступе. Першую пазіцыю ў рэйтынгу ўтрымлівае спалучэнне лічбаў 123456. Як інфармуе сайт theverge.com, у першую дзясятку таксама трапілі наступныя варыянты:
password
123456789
12345678
12345
111111
1234567
sunshine
qwerty
iloveyou
Сто найгоршых пароляў года гл. тут.
Атрымліваецца, што нямала карыстальнікаў Сеціва не асабліва заклапочаныя пытаннямі бяспекі.