Першая жанчына: Вольга Кавалькова падала заяўку на ўдзел у праймерыз апазіцыі

Вольга Кавалькова / Еўрарадыё
Вольга Кавалькова / Еўрарадыё

Вольга Кавалькова падала заяўку на ўдзел у праймерыз апазіцыі на месца адзінага кандыдата. Яна стала чацвёртым афіцыйным кандыдатам і першай жанчынай. Да яе заяўкі падалі яе калега і сустаршыня БХД Павел Севярынец, кіраўнік Руху "За Свабоду" Юрась Губарэвіч і кіраўнік АГП Мікалай Казлоў.

Жаданне ўдзельнічаць у праймерыз выказвала і экс-дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая, але яна пакуль заяўку не падала. Таксама аб жаданні ўдзельнічаць у праймерыз абвясціў бізнэсовец з Фаніпаля Уладзімір Усеня.

Прыём заявак кандыдатаў у праймерыз заканчваецца ўвечары 16 лютага. Канчатковы спіс прэтэндэнтаў плануюць абвясціць 4 сакавіка.

Згодна з правіламі ўдзелу, кожны жадаючы павінен зрабіць унёсак у эквіваленце 500 еўра і выступаць за незалежнасць Беларусі і супраць дыктатуры; абарону сацыяльных і эканамічных правоў грамадзян; выхад з АДКБ і дагавора аб Саюзнай дзяржаве; развіццё беларускай мовы і культуры.

Асобным пунктам пазначана, што "адзіны" павінен выступаць за свецкасць дзяржавы, і павінен паважаць правы вернікаў. Але таксама не выступаць з заявамі, "якія супярэчаць традыцыйным поглядам на сям'ю і грамадства".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі