Першы энергаблок БелАЭС уключаны ў сетку

Беларуская АЭС / Еўрарадыё
Беларуская АЭС / Еўрарадыё

Першы энергаблок Беларускай АЭС 9 лістапада ў 12:33 уключаны ў сетку. Як паведамляе прэс-служба Мінэнерга, гэта адбылося "пасля завяршэння планавых рэгламентных работ і дадатковых выпрабаванняў".

Магутнасць АЭС цяпер складае 400 МВт. Ідзе паступовае яе павелічэнне.

"У адпаведнасці з праграмай выпрабаванняў эксплуатацыя блока бліжэйшым часам будзе ажыццяўляцца на розных узроўнях магутнасці", — кажуць у Мінэнерга.

Як распавядала Еўрарадыё, першы энергаблок БелАЭС быў адключаны 25 красавіка — больш як паўгода таму. Пры гэтым заяўлялася, быццам гэта планава-папераджальны рамонт, які праводзіцца на АЭС штогод.
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі