Акаўнт Анджаліны Джолі ў Instagram сабраў 2 мільёны падпісчыкаў за тры гадзіны

Акаўнт Анджаліны Джолі ў Instagram сабраў 2 мільёны падпісчыкаў за тры гадзіны

У мінулыя выхадныя Анджаліна Джолі завяла акаўнт у Instagram. Першы пост кіназоркі — ліст афганскай дзяўчынкі. Праз яго Джолі вырашыла паказаць карыстальнікам, як палітычныя гульні ўплываюць на жыццё простых людзей.

"Гэта ліст, які мне даслала дзяўчынка-падлетак з Афганістана. У цяперашні час народ Афганістана губляе магчымасць мець зносіны ў сацыяльных сетках і свабодна выказваць сваё меркаванне, таму я зарэгістравалася ў Instagram, каб падзяліцца гэтымі гісторыямі і расказаць пра тых, хто змагаецца за правы чалавека па ўсім свеце", — напісала Джолі. За тры гадзіны прысутнасці ў instagram да акаўнта кіназоркі далучыліся 2,1 мільён новых карыстальнікаў.

Hypebeast паведамляе, што Джолі набрала мільён карыстальнікаў хутчэй за ўсіх і апярэдзіла сваю калегу Джэніфер Эністан, якая два гады ўтрымлівала рэкорд, далучыўшыся да Instagram у 2019 годзе.

Цяпер на instagram Анджаліны Джолі падпісана амаль 8 мільёнаў фаловераў. Актрысу падтрымаў галоўны рэдактар Vogue Эдвард Энінфул, які падзякваў, што яна выкарыстоўвае сацыяльную сетку з добрай мэтай, а таксама Агенцтва ААН па справах бежанцаў, якое адзначыла, што голас Джолі як пасла добрай волі цяпер актуальны як ніколі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі