Першы віцэ-прэм'ер Беларусі едзе ў Маскву на перамовы наконт МАЗа і нафты

Пра гэта паведамляе 1prime.ru са спасылкай на прэс-сакратара беларускага ўрада Вольгу Доўгую. Па яе словах, на перамовах 19-20 снежня плануецца абмеркаваць рэалізацыю інтэграцыйных праектаў. "Гэта праекты адкрытых акцыянерных таварыстваў МАЗ, "Інтэграл", "Пеленг", "Гродна Азот", МЗКТ", — распавяла Доўгая. Таксама ў парадку дня перамоваў значыцца абмеркаванне нафтавага балансу на будучы год.



Гаворка ідзе пра сумесныя праекты з удзелам "Раскосмасу" і ААТ "Пеленг", ААТ "КАМАЗ" і ААТ "МАЗ", ААТ "МХК "Еўрахім" і ААТ "Гродна-Азот", ААТ "Расійская электроніка" і ААТ "Інтэграл", а таксама інтэграцыя ААТ "Мінскі завод колавых цягачоў" у структуру расійскага абаронна-прамысловага комплексу.



Мінэнэрга Расіі раней зацвердзіла графік экспарту нафты ў першым квартале 2014 года. Аб'ём паставак расійскай нафты праз трубаправод у Беларусь складзе 5 мільёнаў тон.

Нагадаем, што тым часам Аляксандр Лукашэнка адправіўся ў Сочы. Туды яго запрасіў расійскі кіраўнік Уладзімір Пуцін.



Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі