Пешаходна-роварным пераходам у пушчы скарысталіся 6 немцаў і 1 паляк
У Белавежскай пушчы пачаў працаваць міжнародны пункт пропуску "Перароў-Белавежа".
У першы дзень ім скарысталіся 6 раварыстаў з Нямеччыны і 1 з Польшчы. Усе яны ехалі з польскай тэрыторыі ў Беларусь, верагодна, у Белавежскую пушчу.
Адзначым, што памежны пераход размешчаны на аўтамабільнай дарозе "Р-81" на тэрыторыі нацыянальнага парку. Ён працуе штодня ад 9-й раніцы да 21-й гадзіны.
Пункт пропуску “Перароў-Белавежа” дзейнічае з 2005 года, раней ён не меў статусу роварнага.