Пешаходны пераход у Кузніцы пачне працаваць у наступным годзе (фота)
Стане гэта магчымым ужо ў студзені 2014 года. Таксама польска-беларускую мяжу ў Кузніцы можна будзе перасячы на ровары.
Гэта поспех ініцыятара праекту — інтэрнэт-парталу Port Europa. Адкрыццё пераходу стала магчымым дзякуючы падтрымцы з боку падляшскага ваяводы Мацея Жыўны.
На тэрыторыі пераходу вядуцца апошнія працы, паведамляюць польскія СМІ. Перабудова пераходу каштавала 900 тысяч злотых (каля 300 тысяч долараў ЗША).
Пасля Кузніцы ў 2015 годзе пешаходным стане польска-беларускі пераход Палаўцы-Пясчатка. Найгоршая сітуацыя — на пераходзе ў Баброўніках. З-за шырыні моста цяпер там нельга зрабіць пешаходны пераход. Таму польскія чыноўнікі вядуць з беларускімі перамовы пра пабудову дадатковага моста.