Піневіч: другая хваля каранавіруса пачне спадаць толькі да лета 2021-га
Беларусь выйшла на пік пнеўманій і пратрымаецца на ім мінімум паўтара месяца. Пра гэта 14 снежня заявіў міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч.
"На шчасце, нашы прагнозы пакуль спраўджваюцца: ва ўсіх рэгіёнах мы выйшлі на пік, — цытуе словы міністра БЕЛТА. — На жаль, паказчыкі досыць высокія, і мы думаем, што будзем на такіх лічбах як мінімум яшчэ паўтара месяца".
Піневіч падкрэсліў, што "гэтыя пікі не настолькі высокія, наколькі маглі б быць". Паводле яго прагнозу, другая хваля каранавіруса пачне спадаць толькі да лета 2021-га.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.