Пінскага доктара асудзілі за неаказанне дапамогі пацыенту
Суд Пінскага раёна і горада Пінска вынес прысуд лекару за неаказанне дапамогі пацыенту, перадае БЕЛТА.
Мужчына працаваў лекарам-тэрапеўтам ў Пінскай цэнтральнай лякарні. Ён дзяжурыў у ноч з 11 на 12 лютага і не аказаў медыцынскую дапамогу хвораму, якога прывезлі ў прыёмнае аддзяленне. У той жа дзень 41-гадовы пацыент памёр.
Дзеянні лекара правярала камісійная судова-медыцынская экспертыза. У выніку на яго пачалі крымінальную справу.
Суд прызначыў доктару паўтара года абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Таксама ён заплаціць штраф у 2450 рублёў (100 базавых велічынЯў).
Прысуд не набыў законную моц і можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку.