Пінскі холдынг “Пінскдрэў” прэзентуе сваю прадукцыю 30 дамам-інтэрнатам
ЗАТ “Холдынгавая кампанія “Пінскдрэў” перад Раством ладзіць буйную дабрачынную акцыю. Пінская мэбля будзе падараваная 9 інтэрнатам для дзетак-інвалідаў і 21 дому-інтэрнату для сталых людзей. Агулам у Беларусі функцыянуе 70 такіх установаў. Такім чынам, больш за 40% беларускіх дамоў-інтэрнатаў атрымаюць новую мэблю.