Пінскіх хуліганаў завялі ў тэатр
Як піша газета “Полесская правда”, больш за 30 падлеткаў Пінскага раёна, якія стаяць на ўліку ў міліцыі, наведалі Палесскі драмтэатр.
Такім чынам супрацоўнікі інспекцыі па справах непаўнагадовых спрабуюць паказаць цяжкім падлеткам свет са станоўчага боку.
Цікава, што грошы на спектакль на сваім сходзе сабралі самі міліцыянты Пінскага РАУС.