Пінскія прадпрымальнікі дэмантуюць аўтобусныя прыпынкі

А цяпер гэтая ноша кладзецца на плечы ЖКГ. Як паведамляе тэлеканал “Варяг”, Пінскі гарвыканкам не працягнуў арэнду на зямельныя ўчасткі пад аўтобуснымі прыпынкамі для гандлёвых шапікаў некаторым прыватным прадпрымальнікам. Таму бізнэсоўцы пачалі разбіраць свае металічныя канструкцыі і тратуарную плітку, якую паклалі на арандаванай тэрыторыі.



Ад непрадуманых рашэнняў чыноўнікаў церпяць простыя пінчукі: яны вымушаныя чакаць транспарт у любое надвор’е пад адкрытым небам. Людзі кажуць, што капітальныя і вытрыманыя ў адным стылі навесы аўтобусных прыпынкаў можна было выкупіць у былых гаспадароў, а не рабіць двайную працу, выдаткоўваючы значна большыя грошы.



У сваю чаргу, мясцовыя ўлады лічаць, што прадпрымальнікі паступаюць несумленна і намерана ствараюць нязручнасці пасажырам аўтобусаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі