Пізанская вежа перастала падаць

Пізанская вежа перастала падаць

Пізанская вежа перастала падаць. За апошнія дваццаць гадоў яна выпрасталася на 4 сантыметры. Нібыта вежа памаладзела на два стагодддзі, кажа ў размове з "Бі-Бі-Сі" прафесар Сальваторэ Сеціс.

Пізанская вежа — адзін з самых вядомых помнікаў архітэктуры ў Італіі. Яна была пабудавана ў далёкім 1173 годзе. Ужо праз пяць гадоў 57-метровая вежа пачала "падаць". Глеба, на якой яе будавалі, з паўднёвага боку аказалася больш мяккай. У 1990-м помнік быў упершыню за 800 гадоў закрыты для турыстаў. У той час ён нахіліўся на 4,5 метра ад вертыкальнага становішча, і спецыялісты не выключалі падзення. Доўгія гады ішла праца над стабілізацыяй вежы, былі патрачаныя больш за 250 мільёнаў долараў.

Турысты ўжо заўважылі змены. Напрыклад, дацкая тэнісістка Караліна Вазняцкі (на здымку) у каментары да фота напісала: "Мне здаецца, Пізанская вежа цяпер стаіць больш роўна".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі