PLACEBO пазбавіліся бубнача

Бубнач брытанскага гурта PLACEBO Стыў Х’юіт вырашыў растацца з калектывам, у якім адпрацаваў 11 гадоў.

Музыкі рассталіся ціха і без скандалаў. Паводле словаў лідэра гурта Браяна Молка, "быць у гурце - гэта ўсё роўна, што быць жанатым або сустракацца з кім-небудзь. З гадамі людзі могуць аддаляцца адзін ад аднаго. І ў такіх выпадках казаць, што ты больш не любіш свайго партнёра - гэта няслушна, асабліва калі ўлічваць усё тое, праз што вам давялося прайсці. Проста прыходзіць разуменне таго, што вам не трэба больш жыць пад адной страхой і што вы жадаеце нейкіх перамен".

Фота — placebomusik.blox.pl

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі