Поле для манеўру: ці засталося яно ў Лукашэнкі — эфір з Тышкевічам
Не паспеў Лукашэнка прыехаць на аўдыенцыю да Пуціна, як расійскія самалёты атакавалі ўкраінскія гарады, заляцеўшы з беларускай паветранай прасторы. А на фоне размоў пра магчымасць перадачы расійскай ядзернай зброі беларускаму войску ўзнялася хваля абвінавачанняў беларусаў з боку ўкраінцаў у спрыянні расійскай агрэсіі.
Ці застаюцца ў Беларусі шанцы пазбегнуць небяспекі стаць актыўнай удзельніцай ваенных аперацый Расіі? Ці могуць украінцы “прэвентыўна” і не заходзячы на тэрыторыю Беларусі перашкодзіць атакам расійкіх самалётаў і ракет? Хто выйграе ад росту нянавісці паміж украінцамі і беларусамі? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае эксперт украінскага Інстытута будучыні Ігар Тышкевіч.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.