Полк Каліноўскага шукае людзей для "арыштаў і канваявання лукашыстаў"

Полк Каліноўскага шукае людзей для "арыштаў і канваявання лукашыстаў"

Беларускі полк імя Каліноўскага, які ваюе ва Украіне супраць расійскіх акупантаў, працягвае працу над фармаваннем "сілавога рэзерву" ў Беларусі. Як паведамляе прэс-служба падраздзялення, беларусам, якія хочуць далучыцца да палка на тэрыторыі Беларусі, прапануецца зрабіць гэта праз адмысловы бот. Сярод задач гэтых людзей у будучыні будзе "ажыццяўленне арыштаў і канваяванне лукашыстаў".

Удзельнікам "сілавога рэзерву" ў Беларусі прапануецца фармаваць "малыя групы", праводзіць фізічную, тактычную і псіхалагічную падрыхтоўку, маніторынг размяшчэння і перамяшчэння беларускіх і расійскіх вайскоўцаў.

Ініцыятыва стварэння "сілавога рэзерву" палка Каліноўскага ў Беларусі была агучана яшчэ ў пачатку верасня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі