Польшча і краіны Балтыі блакавалі дзявяты пакет санкцый ЕС супраць Расіі

ЕС не можа прыняць дзявяты пакет санкцый супраць Расіі / pixabay.com
ЕС не можа прыняць дзявяты пакет санкцый супраць Расіі / pixabay.com

Краіны ЕС не змаглі дамовіцца пра дзявяты пакет санкцый супраць Расіі падчас перамоваў у сераду, перадае Радыё "Свабода". Пярэчанні выказваюць пераважна Польшча і краіны Балтыі.

Прыняццё новых санкцый тармозіцца рознагалоссямі наконт таго, ці павінен ЕС аблегчыць экспарт расійскіх угнаеньняў праз еўрапейскія парты нават тады, калі кампаніі-вытворцы належаць алігархам, унесеным у санкцыйныя спісы.

Некаторыя краіны заяўляюць, што новыя абмежаванні пагражаюць харчовай бяспецы. Іншыя настойваюць, што аслабленне патрабаванняў дазволіць расійскім алігархам, якія валодаюць прадпрыемствамі па вытворчасці ўгнаеньняў, абыходзіць еўрапейскія санкцыі.

Польшча і краіны Балтыі пераконваюць іншых, што раійскія алігархі абавязкова скарыстаюцца аслабленнем санкцый для ўгнаенняў, каб абыходзіць іншыя забароны.

Прадстаўнікі Беларусі ў гэтым пакеце санкцый не фігуруюць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі