Польшча і Літва не ўпусцілі 155 мігрантаў з Беларусі за суткі

Мяжа Польшчы з Беларуссю / памежная служба Польшчы
Мяжа Польшчы з Беларуссю / памежная служба Польшчы

За апошнія суткі 92 чалавекі спрабавалі незаконна прайсці з Беларусі ў Польшчу, паведамляюць польскія памежнікі. На ўчастку ў Баброўніках група егіпцян спрабавала перасекчы Свіслач. А ў Пласцы група з 16 чалавек праходзіла па беразе Аўгустоўскага канала. Сярод іх былі грамадзяне Афганістана, Сірыі і Ірана.

На ўчастку Мельнік затрыманы мужчына з Таджыкістана, які перавозіў трох мігрантаў са Шры-Ланкі.

Паток ў Літву 8 кастрычніка быў меншы — 63 мігранта, паведамляе Delfi.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі