Польшча можа прызнаць дзеянне беларускага школьнага атэстата бестэрміновым

У Польшчы прапанавалі прызнаць дзеянне беларускага школьнага атэстата бестэрміновым

У Польшчы прапанавалі прызнаць дзеянне беларускага школьнага атэстата бестэрміновым / Наша ніва

Урад Польшчы разглядае змены ў правілах, якія спросцяць навучанне для беларусаў, у тым ліку тых, хто пацярпеў ад рэпрэсій, і палякаў з Беларусі, паведамляе Беларуская служба Польскага радыё. 

Абітурыенты сутыкаюцца з праблемай тэрміну дзеяння школьнага атэстата, які зараз складае два гады.

Калі тэрмін дзеяння атэстата скончыўся, маладыя людзі павінны вяртацца ў Беларусь для падаўжэння дакумента, што для многіх беларусаў небяспечна. Каб вырашыць гэтую праблему, у Польшчы прапанавалі прызнаць дзеянне беларускага школьнага атэстата бестэрміновым.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі