Польшча высылае больш за 40 расійскіх дыпламатаў

Амбасада Расіі ў Варшаве​ / РАР
Амбасада Расіі ў Варшаве​ / РАР

Больш за 40 расійскіх дыпламатаў могуць выслаць з Польшчы, піша выданне Оnet са спасылкай на свае крыніцы ва ўрадзе.

Афіцыйнай прычынай будзе названая "дзейнасць, несумяшчальная са статусам дыпламата". Іншымі словамі, іх вышлюць "за шпіянаж", адзначае выданне.

Сёння раніцай у МЗС Польшчы выклікалі расійскага пасла Сяргея Андрэева. І гэтае пытанне — пра высылку дыпламатаў — таксама гучала, сцвярджае выданне. 

Тым часам амбасада РФ у Польшчы пацвердзіла выклік амбасадара ў МЗС краіны, але адмовілася каментаваць звесткі пра высылку дыпламатаў. Пра гэта паведамляе ТАСС.

Пазней з'явілася і афіцыйнае пацверджанне высылкі расійскіх дыпламатаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі