Польшча спыняе выдачу віз беларусам па праграме Poland. Business Harbour

У візавым цэнтры

У візавым цэнтры / БЕЛТА

Польшча закрывае праграму Poland. Business Harbour, піша рэсурс devby.io са спасылкай на амбасаду Польшчы ў Мінску. У дыппрадстаўніцтве парэкамендавалі падаваць дакументы на звычайную працоўную візу па запрашэнні.

Беларусы, якія паспелі падаць дакументы ў візавыя цэнтры, сёння атрымалі паведамленне з просьбай забраць дакументы. Ім паведамілі, што візы не будзе.

З дапамогай праграмы Poland. Business Harbour спецыялісты ІТ-сферы і цэлыя кампаніі мелі магчымасць пераехаць у Польшчу. У рамках праграмы яе ўдзельнікі атрымлівалі нацыянальную візу, юрыдычную падтрымку пры пераездзе, дапамогу ў кантактах з органамі самакіравання, інвестарамі, а таксама гранты. За тры гады — з 2020 года па верасень 2023 года — МЗС Польшчы выдаў 93 512 віз РВН. З іх 88 529 атрымалі беларусы, яшчэ 2 524 — расіяне і 1 471 — украінцы. Але ў 2023 годзе колькасць польскіх віз па праграме PBH стала скарачацца. Калі ў першым квартале было выдадзена больш за 15 тысяч віз, у другім — ужо 6,5 тысяч, у трэцім — каля 5 тысяч, а ў чацвёртым — усяго 1,6 тысяч. Гэта статыстыка польскага МЗС.

Скарачэнне колькасці выдаваных візаў звязваюць з "візавым скандалам". Гэты скандал разгарэўся ў Польшчы ў канцы лета 2023 года. У ім замяшаны і МЗС краіны, пісалі польскія медыя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі