Польскае радыё заявіла пра палітычны прытулак "Свабоднага тэатру"
Мікалаю Халезіну і Наталле Калядзе, магчыма, пагражаў арышт у Беларусі, бо яны бралі актыўны ўдзел у Плошчы.
У часе выканання працэдур па афармленні статусу палітычных уцекачоў яны павінны знаходзіцца на тэрыторыі ЗША. Таму ў Варшаве адмененыя спектаклі Свабоднага тэатра, якія павінны былі адбыцца на сцэне Тэатра Польскага. Пра гэта паведаміла Польскаму радыё журналістка Юлія Слуцкая.
Загаловак навіны быў зменены ў сувязі з новымі фактамі.