Польская пракуратура расследуе злачынства, якое рыхтавалася супраць Латушкі
Павел Латушка
Польская пракуратура расследуе злачынства, якое рыхтавалася ў дачыненні да беларускага апазіцыянера Паўла Латушкі, піша Reuters. Расследаванне вядуць паводле некалькіх артыкулаў польскага Крымінальнага кодэкса, у тым ліку забойства, падбухторванне іншых асобаў да здзяйснення злачынства і дзейнасць замежных выведных сетак.
Прадстаўнік Нацыянальнай пракуратуры Пшэмыслаў Новак не раскрыў дэталяў расследавання.
Сам жа Латушка ў пісьмова заяве для Reuters сказаў, што часта атрымліваў пагрозы.
"За апошнія шэсць месяцаў назапасілася мноства доказаў росту пагрозы ў мой адрас і на адрас іншых прадэмакратычных актывістаў, — сказаў ён. — Апошнім часам мы таксама фіксуем актывізацыю спробаў ціску на асобных чальцоў нашай каманды... з боку асобаў, якія выдаюць сябе за супрацоўнікаў КДБ; яны выкарыстоўваюць метады подкупу, шантажу, пагрозаў расправы ў дачыненні да сваякоў і сяброў чальцоў нашай каманды".
Амбасада Беларусі ў Варшаве не адказала на электронны ліст Reuters з просьбай аб каментары.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.