Польскі віцэ-прэм'ер назваў газаправод "Ямал-Еўропа-2" тэлеініцыятывай

У каментары тэлеканалу tvn24 ён ацаніў будаўніцтва газаправода "Ямал-Еўропа-2" як тэлевізійную ініцыятыву, а не рэальны праект.



Разам з тым міністр не пацвердзіў, што Польшча адназначна адкідае праект. Па яго словах, польскі ўрад, як кожная добрая гаспадыня, жадае раскладваць яйкі па розных кошыках. Таму Польшча плануе павялічваць уласную здабычу, а таксама будзе сачыць за эфектыўнасцю ў пытаннях забеспячэння газу.



Нагадаем, што ў аўторак кіраўнік "Газпрама" Аляксей Мілер заявіў, што існуе юрыдычная падстава для будаўніцтва газаправода "Ямал-Еўропа-2" — гэта міжурадавая газавая дамова паміж Польшчай і Расіяй 1993 года. Гэтая галіна газаправоду павінна прайсці праз Беларусь.



Фота — tvn24.pl

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі