Польскія мытнікі злавілі беларуса з кантрабандай цыгарэт на $40 тыс. (фота)
Супрацоўнікі КПП "Баброўнікі" знайшлі схованкі ў мікрааўтобусе Volkswagen.
Польскія мытнікі затрымалі беларуса, які на мікрааўтобусе Volkswagen вёз кантрабанду цыгарэт. У схованках у падлозе, сценах, дзвярах знаходзіліся 11 тысяч пачак. Іх кошт быў ацэнены больш чым на 142 тысячы злотых, гэта каля 40 тысяч долараў.
Аўтамабіль, тавар і беларус-кіроўца застаецца пад вартай у Баброўніках. Верагодна, мікрааўтобус у яго канфіскуюць, паведамляе прэс-служба Падляскага аддзела памежнай службы Польшчы.