Польскія памежнікі спынілі рэкордную кантрабанду цыгарэт з Беларусі (фота)
Польскія памежнікі цягам апошняга тыдня затрымалі ў Тэрэспалі вялізныя партыі кантрабандных цыгарэт з Беларусі. Першая партыя кантрабанды, якая трапілася 4 ліпеня, стала рэкорднай — каля 70 кардонных скрыняў з тытунёвымі вырабамі знайшлі ў таварным цягніку і ў іх было 367 тысяч пачак цыгарэт (7 340 000 штук). Іх рынкавы кошт дасягае 4,8 мільёна злотых (больш за мільён долараў).
Гэта найвялікшая аднаразовая нелегальная партыя цыгарэт, затрыманая сёлета ў Тэрэспалі і найбольшая кантрабанда, якую спрабавалі правезці ў Польшчу ў таварным цягніку, піша rp.pl
Яшчэ адзін нелегальны груз тытунёвых вырабаў супрацоўнікі польскай памежнай службы і мытні затрымалі ў тым жа Тэрэспалі ў чацвер, 7 ліпеня — у таварным цягніку Брэст — Кабыляны выявілі 60 тысяч пачак цыгарэт.