Польскія памежнікі за суткі не зафіксавалі мігрантаў з Беларусі

Беларуска-польская мяжа

Беларуска-польская мяжа / twitter.com/Straz_Graniczna

2 снежня польскія памежнікі за суткі не зафіксавалі спробаў парушыць мяжу з тэрыторыі Беларусі. Дні, калі мігранты не турбуюць польскія патрулі, здараюцца нячаста. Гэта другі такі дзень за два апошнія гады, а першы быў 28 лістапада.

Зрэшты, 3 снежня спробы прарвацца праз мяжу аднавіліся. Раніцай каля Дубічаў Царкоўных у Еўрасаюз з Беларусі спрабавалі патрапіць 15 чалавек. Таксама польскія памежнікі заўважылі групу з 10 мігрантаў на беларускай тэрыторыі. Іх суправаджалі прадстаўнікі беларускіх дзяржаўных службаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі