Помнік Касцюшку ― ініцыятыва людзей супраць бюракратыі (відэа)
Насуперак скепсісу і перасцярогам, была не толькі сабраная неабходная сума на выраб, але і атрыманыя ўсе дазволы на ўстаноўку помніка Тадэвушу Касцюшку. Ці былі сумневы, што задума з помнікам Касцюшку, ажыццявіцца? З якога боку было больш сумневаў і супраціўлення праекту? Дзякуючы чаму і каму ўсё атрымалася?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае ініцыятар устаноўкі помніка Тадэвушу Касцюшку, заснавальнік курсаў “Мова Нанова” Глеб Лабадзенка.